Listen

Description

12 экспэртаў зь Беларусі, Польшчы і Нямеччыны вызначылі 4 найбольш імаверныя сцэнары грамадзка-палітычнага разьвіцьця Беларусі ў 2022 годзе: «стабільнае балота», «акопная вайны», «Белазахстан» і «змена ўлады па памылцы». Якія характарыстыкі гэтых сцэнароў, ад чаго залежыць іх рэалізацыя? Якую ролі ў іх адыгрываюць нечаканыя падзеі - «чорныя лебедзі»?

Пра гэта на канале Свабода Premium распавядаюць удзельнікі праекту - палітоляг, экспэртка нямецкага фонду Маршала Марына Рахлей і
доктар палітычных навук, дырэктар інстытуту «Палітычная сфэра» Андрэй Казакевіч.