Госьць «Свабоды Premium» – былы галоўны лекар 3-й дзіцячай лякарні Менску, рэаніматоляг Максім Ачарэтні. Доктар два гады таму пераехаў ва Ўкраіну пасьля таго, як яго звольнілі з пасады, і цяпер ён працуе ў шматпрофільнай прыватнай клініцы Odrex у Адэсе дзіцячым лекарам-рэаніматолягам. Ад лютага 2022 году – пад рэгулярнымі абстрэламі. Гаворым у тым ліку і пра тое, якой яму бачыцца сытуацыя на радзіме і ў беларускай мэдыцыне з прыфрантавой Адэсы.