Listen

Description

Каля 40 тысячаў зваротаў у КДБ за дзевяць гадоў здабылі і абнародавалі кібэрпартызаны. Чаму і што пішуць людзі ў сілавыя структуры і наколькі гэта масавая зьява ў Беларусі? Наколькі даносы заахвочваюцца таталітарнымі сыстэмамі і наколькі гэта сапраўды шырокая зьява? І ці варта іх абнародаваць? Адказвае былы сьледчы, прадстаўнік ініцыятывы былых сілавкоў BelPol Андрэй Астаповіч.