Год таму 29 жніўня ў Менску адбыўся жаночы Гранд-марш салідарнасьці, у якім ўзялі ўдзел некалькі тысяч жанчын. Ён запачаткаваў суботнія жаночыя маршы, якія працягваліся некалькі месяцаў. Літаратаркі, паэткі Крысьціна Бандурына і Віка Трэнас, журналістка Аліна Рудзіна, і грамадзкая актывістка Наста Базар згадваюць падзеі гадавой даўніны, асэнсоўваюць страты і дасягненьні, а таксама разважаюць пра новы фармат жаночага актывізму і пратэсту.